Установа культуры «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей»

Сардэчна запрашаем на сайт Гарадоцкага раённага краязнаўчага музея!

Тут вы знойдзеце інфармацыю пра гісторыю стварэння музея, а таксама аб экспазіцыях, выставах і мерапрыемствах якія праходзяць у музеі.

Наш музей — гэта культурна-адукацыйны цэнтр горада, які прапануе экскурсіі па музеі і гораду, інтэрактыўныя музейныя гульні з дзецьмі і дарослымі, прадастаўленне інфармацыі па запытах і падрыхтоўка гістарычных даведак для навуковых прац, арганізацыя гістарычных акцый і навуковых канферэнцый, а таксама многае іншае. Калектыў Гарадоцкага раённага краязнаўчага музея рад ўсім, хто наведвае сайт і сацыяльныя сеткі ўстановы, і чакае ўсіх жадаючых у сценах музея ў г. Гарадку!