Выстава «Вандроўка з Тарасам»


Запрашаем на новую выставу ў нашым музеі - "Вандроўка з Тарасам".

На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццё ўраджэнца в. Астаўляне Гарадоцкага раёна - Канстанціна Васільевіча Вераніцына. Якім быў наш зямляк? Якія знакамітыя паэмы ён напісаў? Які сюжэт яго твораў? Чаму доўгі час паэма была "народнай"? Чаму толькі ў 1970-х гг. удалося даказаць аўтарства земляка ў напісаных ім паэмах? Якая гісторыя памятных знакаў і помніка ў г. Гарадку, якія былі ўстаноўлены толькі ў 21 стагоддзі ў памяць аб Канстанціне Вераніцыне і яго паэмах?

На ўсе гэтыя і шмат іншых пытанняў вы знойдзеце адказ у нашай новай выставе.

Выстаўка працягнецца да 31 жніўня 2023 г.

Час працы выставы: Аўт. - Нядз. з 10:00 да 19:0 (абед з 14:00 да 15:00).

Кошт уваходнага білета:

  • 0,41 - дзіцячы
  • 0,76 - дарослы

* Кошт экскурсіі па зале 3, 40 кап. (з усёй групы).

1163