Раённая навукова – практычная канферэнцыя “Паэма “Тарас на Парнасе”: здабыткі і праблемы“.


Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама, установа культуры “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей” запрашаюць навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, архіваў, бібліятэк, устаноў культуры, настаўнікаў і вучняў устаноў адукацыі, краязнаўцаў, іншых зацікаўленых асоб прыняць удзел у раённай навукова – практычнай канферэнцыі “Паэма “Тарас на Парнасе”: здабыткі і праблемы“.

Асноўная тэматыка чытанняў:

  • Новыя адкрыцці ў вывучэнні праблемы аўтарства і мастацкіх асаблівасцей паэмы “Тарас на Парнасе”.
  • К. Вераніцын і яго паэма “Тарас на Парнасе” у гісторыі Горы – Горацкага земляробчага інстытута.
  • Гісторыя пошукаў аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”.
  • Паэма “Тарас на Парнасе” К. Вераніцына ў свеце сучаснага ўспрымання чытачом.
  • Роля ўстаноў культуры па захаванню і папулярызацыі літаратурнай спадчыны К. Вераніцына.
  • Сучасныя тэхналогіі і новыя падыходы ў развіцці літаратурнага краязнаўства сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.
  • Паэма “Тарас на Парнасе” і яе роля ў развіцці культурнага турызму.
  • Паэма К. Вераніцына “Тарас на Парнасе” у перакладах.
  • Навуковая канцэпцыя музейнай экспазіцыі “Паэма “Тарас на Парнасе” і яе аўтар К. Вераніцын”.

Праблематыка навукова – практычнай канферэнцыі таксама адкрыта для новых кірункаў.

Тэрміны правядзення канферэнцыі: 01 чэрвеня 2018 года. Пачатак а 10-й гадзіне.

Рэгламент: выступленні да 15 хвілін. Рабочыя мовы: беларуская, руская.

Тэрмін падачы заявак у аргкамітэт: да 15 мая 2018 года. Заяўку і тэкст (тэзісы) даклада неабходна даслаць па электроннай пошце  gorodok_musey@tut.by.

Пражыванне, транспартныя выдаткі аплочвае камандзіруючая арганізацыя.

Афіцыйнае персанальнае запрашэнне на канферэнцыю дасылаецца па запыце.
Праграма канферэнцыі будзе перададзена іх удзельнікам на электронныя адрасы, якія будуць указаны ў заяўцы да 15 мая 2018 года.

Адрас аргкамітэта:
Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, г. Гарадок, вул. Вароўскага,3.
Тэл. 8( 02139) 4 -18 -49.

Каардынатары: Іванова Тамара Мікалаеўна, дырэктар музея Тэл. 8( 02139) 4 -18 -49, МТС 819 34 58
Буракова Ніна Вадзімаўна, старшы навуковы супрацоўнік МТС 648 38 98

Прикрепленный файлРазмер
Інфармацыйнае паведамленне.docx15.92 кб