«У госці да Тараса»

«У госці да Тараса» - так называлася літаратурная гадзіна, якая была праведзена 23 мая раённым краязнаўчым музеем з удзелам вучняў СШ №1 і СШ №2 г. Гарадка. Літаратурная гадзіна была прысвечана знакамітаму земляку, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе» К.В. Вераніцыну. Вучні наведалі літаратурныя помнікі каля раённага музея і ў гарадскім скверы, даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях К.В. Вераніцына. Каля помніка Тарасу вучні школьнага гуртка «Спадчына» СШ №2 г. прачыталі ўрыўкі з паэмы «Тарас на Парнасе».

554